Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка
Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1958 |
Дата смерці | 26 жніўня 2019 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | сцэнаграфія |
Вучоба | |
Вядомыя працы | дэкарацыі да спектакляў «Аіда», «Набука», «Папялушка », «Сем прыгажунь», «Сівая легенда», «Здурнелы Журдэн»[1] |
Уплыў | Яўген Рыгоравіч Чамадураў |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка (1958 — 26 жніўня 2019[2], Мінск) — беларускі мастак-пастаноўшчык, сцэнограф, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дзяцінства займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва, потым у мастацкай школе. Скончыў у 1988 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1998—2000 — слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст»). У 2001—2008 — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага (галоўны мастак), з 2009 года — галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.
Пастаянны ўдзельнік і прызёр усесаюзных і рэспубліканскіх выстаў, член Беларускага саюза мастакоў (2000).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікім тэатры оперы і балета стварыў сцэнаграфію каля 15 — ці оперных і балетных спектакляў. Сярод іх:
Балеты
- «Колазварот» А. Залятнёва
- «Папялушка » С. Пракоф’ева
- «Трыстан і Ізольда » Р. Вагнера
- «Зала чакання» А. Хадоскі
- «Метамарфозы» І. С. Баха
- «Анастасія» В. Кузняцова
Оперы
- «Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава
- «Набука» Дж. Вердзі
- «Макбет» Дж. Вердзі
- «Тоска » Дж. Пучыні
- «Сельскі гонар » П. Масканьі
- «Фаўст» А. Г. Радзівіла
- «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
- «Сівая легенда» Дм. Смольскага
- «Віні-Пух» В. Пятровай
- «Сем прыгажунь» К. Караева.
У 2011 годзе ажыццявіў рэканструкцыю сцэнаграфіі выдатнага беларускага мастака Яўгена Чамадурава ў новай пастаноўцы оперы «Аіда».
Апошняй працай мастака стаў балет па матывах рамана Льва Талстога — «Ганна Карэніна» (прэм’ера ў лістападзе 2019).
Таксама афармляў спектаклі для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Мадэстам Абрамавым, Віталінам Баркоўскім, Аляксандрам Гарцуевым, Валянцінай Ераньковай, Вітасам Грыгалюнасам, Міхаілам Краснабаевым, Барысам Луцэнкам і інш.
Усяго ў Беларусі і блізкім замежжы аформіў больш за 50 спектакляў.
Зноскі
- ↑ Аляксей Стрэльнікаў . «Бедны-бедны Журдэн»
- ↑ Памёр галоўны мастак беларускай Оперы // nashaniva.by 26 жніўня 2019
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Сцэнографы Беларусі
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя